Зiмовыя сны (на белорусском языке)

Мудров Винцесь
  • 0

Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Зiмовыя сны - Пошел вон!! - гаркнул вдруг посиневший и затрясшийся генерал. - Что-с? - спросил шепотом Червяков, млея от ужаса. - Пошел вон!! - повторил генерал... А.Чехов. "Смерть чиновника". Промень сонца, што вырваўся з палону ружовай смугi, зрабiў сьнег невыносна блiскучым. Глядзець пад ногi не было як, таму ён прымружыўся, прыкрыў твар рукавiцай. Уваччу паплылi шэрыя плямы, а разам зь iмi паплыў, гнаны гарачымi сьлязьмi, размыты вiдарыс трактара. Трактар стаяў на ўзьлеску i там, вiдаць, таксама былi забiтыя, бо конь увесь час круцiў галавой i наструнена пырхаў. Ён выпусьцiў з рук аброць, скiнуў з плечука вiнтоўку i, уторкнуўшы яе ў гостры грэбень сумёту, папраставаў па цалiку, правальваючыся ў сьнег па самыя сьцёгны. Па полi зьмяiлася дуйка. Дуйка ляцела некуды, вочы чаплялiся за канцы вiхурыстых пасмаў, i ён зьбiваўся зь кiрунку, забiраючы ў той бок, куды дзьмуў вецер. Калi да трактара заставалася ня болей дваццацi мэтраў, сьнег стаў такiм глыбокiм, што давялося паўзьцi плазам, i гэта адбiрала апошнiя сiлы. Зьнясiлены, ён тыцнуўся тварам у сумёт, колькi часу ляжаў нерухома, а ўзьняўшы голаў, правёў рукавом па пераносьсi.

Отзывы

Зiмовыя сны (на белорусском языке)

Популярные книги