Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Калодзеж 1 У шыбу пастукалi i на падворку натужна кашлянуў Канавальчык. - Гэй, Матруна, памёрла, цi што? Спрасонку вочы не адразу ўгледзелi - колькi часу, а калi ўгледзелi, дык нават сэрца ёкнула i самлелыя вусны бязгучна прашапталi: "Божухна, што ж гэта я..." Такога яшчэ не было, каб Матруна праспала i не падаiла сваёй кармiлiцы. А пятай гадзiне - i ўзiмку i ўлетку - яна прыхоплiвалася з ложку, апраналася й бегла да Зьвяздохi - рудой, зь белай плямай на пакатым лобе каровы. I пакуль iншыя гаспадынi яшчэ сядзелi ў ложках i невiдушча вадзiлi рукамi, шукаючы вопратку, з Матрунчынага хлява ўжо вырывалiся на прасьцяг зычныя цыркi ды воклiчы: "Стой ты, халера!" А цяпер во... на ходзiках палова шостай, Канавальчык стукае ў шыбу, Зьвяздоха рыкае ў хляву, кот Базыль дзярэ палена, счакаўшыся сырадою, а яна сьпiць, як сьветам загавеўшы. Ранiца дыхнула ў твар волкай прахалодай i пахам парфумы, што непрыемна казытнуў у носе. - Хто пасьвiць? - крыкнула Матруна, падхапiўшы з паркану даёнку. - Карпачыха зь зяцем, - азваўся сусед i Матруна на хаду ўздыхнула: карпачысiнага зяця - вядомага ў навакольлi п'янчугу - зранку было не абудзiць, а таму статак, вiдаць, яшчэ не пагналi.

Отзывы

Калодзеж (на белорусском языке)

Популярные книги