Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Ведзьма Пасьля залевы сонца палiла па-чорнаму, i ў зале разнасьцежылi вокны. Пахi цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лiстоты завiсьлi ў паветры, перамяшалiся з пахамi парфумы, жаночага поту, вiннага перагару, i дыхаць стала зусiм цяжка. - Ну, хто наступны? - млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабiраючы паперы, а другою паслабляючы вузел гальштука. Паслабiўшы вузел так, што сталi бачныя сiвыя валасы на грудзiне, Першы зiрнуў з-пад iлба ў канец залi й запытальна выдыхнуў: - Таварыш Мурленя? Усе разам ацiхлi, гудлiвы чмель, якi ўляцеў быў у расчыненае вакно, плюхнуўся на штору, i запанавалая цiша надала моманту элемэнты злавеснай урачыстасьцi. На мiнулым тыднi Мурленя езьдзiў у Вiцебск на нейкiя спаборнiцтвы, патрапiў там у выцьвярэзьнiк, i цяпер увесь партыйна-гаспадарчы актыў наструнена чакаў - як адаб'ецца гэтая падзея на ягоных паводзiнах. Старшыня спорткамiтэту ўскочыў на ногi, зiрнуў на Першага затуманенымi ад грамадзкiх турботаў вачыма i, ускудлацiўшы непаслухмяны вiхор, з камсамольскiм iмпэтам заварушыў магутнай скiвiцай.

Отзывы

Ведзьма (на белорусском языке)

Популярные книги