Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)

Мудров Винцесь
  • 0

Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Гарачае лета 00-га I - Запрашай! - махнуў рукой палкоўнiк, i русявы маладзён, што стаяў ля дзьвярэй, высьлiзнуў з габiнэту. Празь iмгненьне ў тамбуры затупалi i з прыцемку выплыў нiзкарослы тыпус, квадратны твар якога быў пазбаўлены якой-кольвечы думкi, а натапыраныя вушы з кожным крокам дзiўным чынам варушылiся. Сьледам за iм у габiнэт увайшоў цыбаты мурын у бэйсболцы, якi нёс пад пахаю вялiзны скураны тубус. - Радыя вас бачыць, мiстэр Вiк, - зганяючы з твару гiдлiвую ўсьмешку, палкоўнiк запрасiў госьця прысесьцi, i Вiк плюхнуўся ў мяккi фатэль. У фатэлi лядашчае Вiкава цела выглядала яшчэ больш мiзэрным. Госьць адчуў гэта, бо адразу ж раскрылiў пiнжак i ўсьпёр на стол свае падагрычныя ногi. Палкоўнiк з прадстаўнiком Камiтэту пераглянулiся. "Пасадзi сьвiньню за стол..." - моўчкi прамовiў палкоўнiк. "Вытрымка... жалезная вытрымка!" - моўчкi адказаў прадстаўнiк Камiтэту, i лiловы пiсяг на палкоўнiцкай шчацэ налiўся нэрвовай чырваньню. За сваю доўгую гiсторыю дубовы стол - колiсь ён стаяў у габiнэце 2-га сакратара Цэка - шмат чаго пабачыў i шмат чые локцi соўгалiся па ягоным дзяржаўна-зялёным сукне. Але каб на сукне тым соўгалiся заднiкi зьбiтых чаравiкаў - такога ў гiсторыi яшчэ не было.

Отзывы

Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)

Популярные книги