Iду на таран ! (на белорусском языке)

Мудров Винцесь
  • 0

Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Iду на таран! Амаль што дакумэнтальны аповед На трэйцiя суткi палёту ў небе зьявiлiся аблокi. Бухматыя, крутабокiя, яны нагадвалi сонных мядзьведзяў, i карантышкi, пазiраючы на iх, мiжволi сьцепаналiся, прагна глыталi халоднае паветра i стоена пераводзiлi дых, не раўнуючы, як пасьля доўгай беганiны. Белыя аграмады праплывалi мiма непадалёку ад шара, - i аднаго разу зямля зьнiкла зь вiдавоку й навакольле панурылася ў шэры i волкi цi то дым, цi то туман. - Што гэта? - закрычалi ўсе. - Адкуль гэты дым? - Гэта ня дым, - адказаў Знайка, - гэта воблака. Мы паднялiся да аблокаў i зараз ляцiм у аблачыне. - Ну ты прыдумаў, - выгукнуў Нязнайка. - Воблака - яно вадкае, як жур, а гэта нейкi туман. - А з чаго, ты думаеш, зроблена воблака? - запытаўся Знайка. - З таго ж самага туману. Гэта толькi здаецца, што яно шчыльнае. Знайка прыкусiў верхнюю губу, сеў на лаўку й, дастаўшы з пляншэту мапу, расклаў яе на каленях.

Отзывы

Iду на таран ! (на белорусском языке)

Популярные книги