Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)

Мудров Винцесь
  • 0

Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Дарога ў дваццаць крокаў I - Месца - дакладна тое? - крыкнуў Мiкола, выцiраючы чупрыну калашыньнем спартовых штаноў. - Тое, - адгукнуўся дзед Трахiм, - якраз насупраць камня. Тады ён на паверхнi быў, а цяпер во... у зямлю ўехаў, - дзед прысеў на камень, выцягнуў пачак "беламору". - Можа далей адплывем? - падаў голас Гасюта, зiрнуў на дзеда i той, чыркнуўшы запалкай, страсянуў галавой: - Самазвал на паўкола ў ваду ўехаў, як скiдваў. Так што - шукайце. Дзесьцi там i ляжыць. Мiкола памыляў сьсiнелымi ад холаду вуснамi, зморана ўздыхнуў i, пастаяўшы, як той скакун на вышцы, на носе лодкi, сiгануў у ваду. Гэтым разам ён прабыў пад вадой як нiколi доўга: Гасюта нават сьцягнуў з галавы кашулю, зьбiраючыся ратаваць сябра, ды тут Мiкола вылецеў, па самы пояс, з вады i з панiкай у голасе выдыхнуў: - Ёсьць! Пару хвiлiнаў Мiкола аддзiмаўся, трымаючыся за вясло, потым насунуў на плячук зашмаргу, нырцануў пад лодку i з такой рашучасцю адштурхнуўся нагамi ад днiшча, што Гасюта, якi стаяў у поўны рост i разблытваў вяроўку, ледзь не кульнуўся за борт.

Отзывы

Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)

Популярные книги