Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)

Мудров Винцесь
  • 0

Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Восеньскiя вакацыi (З аповедаў пра Ваню Бянькова) I Першымi днямi лiстапада сямнаццацiгадовы Ваня Бянькоў прыехаў дадому, у вёску Бычкi Азярышчанскага раёну. Ваня вось ужо трэцi год вучыўся ў адным з баранавiцкiх ПТВ i, адпрацаваўшы са сваёй групай два месяцы на ўборцы лёну, зарабiў такiм чынам пяць дзён адпачынку. Убiўшыся ў родную хату, хлопец праспаў цэлыя соднi, потым паўдня адваляўся ў ложку i падняўся толькi тады, калi мацi, Ларыса Пятроўна, сьцягнула зь яго коўдру i жартам агрэла падушкай па галаве. - Мандрык тут, цi зьехаў куды? - запытаўся Iван, падлiваючы цёплай вады ў рукамыйнiк. Лёшка Мандрык быў вядомы на ўсю вёску бандзюк - улетку Iван з-за яго ледзь не патрапiў у вязьнiцу, i Ларыса Пятроўна заўсёды хмурнела, калi чула гэтае прозьвiшча. - Зьнiк недзе... Мандрычыха казала - паехаў на трактарыста вучыцца, - мацi падхапiла рагач, выцягнула зь печы чыгунок з гарачаю бульбаю, - а можа, дзе ў турме сядзiць - за яго дужа не бярыся.

Отзывы

Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)

Популярные книги