Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)

Мудров Винцесь
  • 0

Аннотация

Вiнцэсь Мудроў Рыбалка ў Бычках I - У эфiры - нядзельны канцэрт-вiншаваньне "Жадаю вам". Васемсот семдзесят дзевяты выпуск, - паведамiў урачысты барытон i Макар канчаткова абудзiўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых зьвiлiнах, казытлiва поўзалi мухi. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсьцi на-гара, падступаў халодны камяк млосьцi. Выгалiўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сьлiну, камяк адступiў, правалiўся на дно страўнiка i растаў там, агiдным халадком адбiўшыся пад дыхнiцай. - Больш як сорак гадоў адрабiла наша матуля ў родным калгасе. За гэты час яна выгадавала траiх дзяцей, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамi праўленьня калгаса, - гукаў аднаканальны "Сож" i кожны зык, што далятаў да вушэй, балюча калоў у скронi. Макар войкнуў, намацаў пад ложкам чаравiк, пусьцiў яго ў "мацюгальнiк". Плястмасавая скрынка на момант ацiхла, сарвалася з цьвiка, але на падлогу ня ўпала - павiсла на шнуры, якi лучыў яе з разэткай. - Для вас, Фядора Пятроўна, а таксама для Антанiны Iванаўны Задзярыпук з Брэстчыны перадаём рускую народную песьню "Качанё лугавое". Змагацца з "мацюгальнiкам" не было нiякiх сiл, а мiж тым уедлiвыя галасы выварочвалi душу, пахмельная душа бунтавала, рука шнарыла пад ложкам, шукаючы другi чаравiк i калi той быў, нарэшце, знойдзены, на плячук Макаравы лёг сонечны прамень i цёплам дотыкам сваiм супакоiў бунтоўную душу.

Отзывы

Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)

Популярные книги