Аннотация

Сяргей Давiдовiч Замалёўкi Ад успамiнаў не абаронiць Нi доўгi век, нi хуткi час... Няхай былое душу бяссонiць, Хай ачышчае i лечыць нас. Хвалiць цi ганьбiць усё агулам Лягчэй, чым "важыць" за крокам крок. Шмат i памылак - там, у мiнулым, Ёсць i выснова - жыцця выток. КАЛОДКI Колькi помню свайго тату, ён нiколi не сядзеў без справы, злажыўшы рукi. Калi выпадаў рэдкi вольны час - ён то пiлу вастрыў, то касу кляпаў, то дратву смалiў i валёнкi падшываў, то кошычак плёў, то ражачку майстраваў, то лучыну шчапаў - святла ж не было. Адным словам - майстар. Чалавек, якi ўцягнуўся ў працу, без яе не можа, як п'янiца без гарэлкi. Вось чаму адразу пасля вайны, на зайздрасць усiм, у нас першых з'явiлiся драўляныя калодкi. Лапцi - гэта адно. Калодкi - зусiм iншае. Яны замянялi нам абутак, якому не было зносу. Вычэсваў тата сякеркай нешта падобнае на падэшву, зверху прымацоўваў, як у лыжах, раменьчык цi кусок гумы, каб было куды ўсунуць нагу, - i "абутак" гатовы. Праўда, хадзiць у калодках было няёмка - падымеш нагу, каб пераступiць, а пятка драўлянай падэшвы не хоча падымацца, адвiсае ўвесь час. Даводзiлася ногi цягнуць, перасоўваць.

Отзывы

Замалёўкi (на белорусском языке)

Популярные книги