Заклад са смерцю (на белорусском языке)

Давидович Сергей
  • 1

Аннотация

Сяргей Давiдовiч Заклад са смерцю Свой першы глыток гарэлкi Вiталiк зрабiў у пятнаццацiгадовым узросце. У роце апякло, перахапiла дыханне, пацяклi слёзы. Гадасць такая, што не ведаў, як адплявацца, чым заесцi. Але, адпляваўшыся i заеўшы, адкрыў у сабе невядомую дагэтуль лёгкасць адчуванняў. Хацелася смяяцца, рухацца, дзейнiчаць. Здавалася, што варта толькi адштурхнуцца нагамi ад зямлi i нябачныя крылы панясуць увышыню. Але гэтыя адчуваннi хутка прайшлi, i зноў вярнулiся мутарнасць i вяласць. "Не! - сказаў сам сабе Вiталiк. - Болей у рот не вазьму гэту атруту! Сiтро! Морс! Гэта зусiм iншая справа! Гэта - клас!.." Але праходзiлi днi, а тое адчуванне незвычайнай лёгкасцi не выходзiла з галавы, цiкавiла i вабiла. А тут яшчэ сябры: - Не будзь, Вiталь, жмотам! Маеш багатых продкаў, а не жадаеш скiнуцца з намi!.. Бацькi ў Вiталiка былi i сапраўды даволi забяспечаныя. Алег Сцяпанавiч, яго бацька, займаў пасаду намеснiка абласнога пракурора. Быў энергiчны, самаахвярны ў рабоце i, як казалi калегi, перспектыўны. Мацi, Валянцiна Лявонцеўна, дырэктарствавала ў сярэдняй школе. У гэтай жа школе вучыўся i Вiталiк, якi быў не ў захапленнi ад штодзённага мамiнага вока. Але куды было яму дзявацца?

Отзывы

Заклад са смерцю (на белорусском языке)

Популярные книги