Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)

Давидович Сергей
  • 0

Аннотация

Сяргей Давiдовiч Чалавек, якi глядзеў на зоркi Якiм Каваль з маленства цягнуў свой воз. Пасляваенная галеча i галаднеча змянiлiся пазней на перабiванне з хлеба на ваду. Якiм прыкладаў усе намаганнi, з апошнiх сiл кiдаўся ва ўсе бакi, шукаў палёгку, але, як кажуць, толькi часова паслабляў пятлю на шыi. Сiл заставалася ўсё меней, здароўе з узростам пахiснулася, а "дабрабыт" якiм быў, такiм i заставаўся. Якiм горка жартаваў: - Вось я, Каваль, кую свой лёс... I што? Нястачы повен воз... Але, кажуць, калi Бог затрымае сваё вока на некiм - лёс таго чалавека робiцца шчаслiвым. Мусiць, Бог усё ж заўважыў Якiма Каваля i непрыкметна для гэтага ўжо немаладога чалавека запалiў у ягонай душы сваю боскую iскру. Хутчэй за ўсё так i адбылося, бо раптоўна Якiм, якi даўно апусцiў галаву i глядзеў толькi сабе над ногi, - распрамiў плечы i заўважыў сонца i ўбачыў на начным небе зоркi. Дзiва - але рука пацягнулася да паперы, i на ёй пачалi нараджацца прадыктаваныя душой творы. Лiтаратурныя творы! Паэтычныя творы! Хлеба па-ранейшаму не хапала, адзенне было старым i нэндзлым, затое душа адчула крылы, i гэта зрабiлася галоўным у жыццi. Дзень быў непадобны на мiнулы дзень, кожная ноч адрознiвалася ад той, што прайшла, новым, нечаканым творчым здабыткам. Вакол была тая ж жыццёвая шэрасць, а Якiм Каваль быццам знаходзiўся на цудоўным, казачным востраве. I такi востраў, сапраўды, iснаваў - востраў творчасцi, востраў душэўнай узнёсласцi Якiма Каваля!

Отзывы

Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)

Популярные книги