Аннотация

Сяргей Давiдовiч Дзед-кiёк - Ну што ты мне туманiш пра свой горад?! Неба не вiдаць - адны дамы. Дарогi цi... вулiцы не бачна - адны патылiцы. Паветра няма - адзiн смурод. I гэта жыццё?.. Не-е, сынок! Не, не i не!.. - Тата... як табе яшчэ тлумачыць?.. Ну, састарэў ты... Ну, адзiн застаўся... А што далей?.. - Далей?.. Далей вунь таго пагорка нiчога не бывае, - i стары паказаў кiйком у бок кудлацiнкi дрэваў, пад якiмi векавалi вясковыя могiлкi i дзе чакала яго ўжо тры гады жонка. - Зноў ты за сваё! - абурыўся сын. - У мяне ты забудзеш пра... пра могiлкi i пра... - I пра мацi, - перабiў бацька сына. - Я i бачу, што вы бываеце там толькi раз у год - на Радаўнiцу, i то са скрыпам ды дзеля людскога вока... - Ты не так зразумеў... - Пачакай! - зноў перабiў стары. - Я правiльна зразумеў, што той, хто забываецца пра могiлкi, той перастае быць чалавекам. Бачыў, на вясковых кладах колькi магiл, на якiх расце бур'ян? А ведаеш, у каго ператварылiся тыя адцуральнiкi? Не? У злодзеяў, п'янiц, прайдзiсветаў. А той, хто не спiўся, а нажыў сеё-тое - ваўкамi глядзяць на людзей... Вось што значыць забыцца пра продкаў сваiх!..

Отзывы

Дзед-кiёк (на белорусском языке)

Популярные книги