Стрэл дуплетам (на белорусском языке)

Давидович Сергей
  • 0

Аннотация

Сяргей Давiдовiч Стрэл дуплетам Ужо сцямнела, калi Юзюк вяртаўся з палявання. Не пашанцавала яму сёння, i ад гэтага на душы было мутарна. Ведаў, што ў хаце галеча-пустэча i посны булён можна затаўчы толькi дзiчынай - хоць птушкай, хоць зверам. Але i дзiчына не дурная, яна самахоць у гаршчок цi на патэльню не скоча. Да хаты заставалася зусiм блiзка - апошнi паварот лясной дарогi - i дома. Перад самым паваротам Юзюк насцярожыўся - вуха ўлавiла шоргаты i сапенне. Ён спынiўся i падаўся ўсiм целам наперад, углядваючыся ў шэрань змяркання, якая размазвала ўсё i паглынала. На дарозе нешта вялiкай плямай корпалася i краталася. Дзiк! - мiльганула маланкай здагадка. Юзюк лiхарадкава сарваў з плячэй двухстволку, памятаючы, што ў ствалах буйная, якраз на дзiка, карцеч, ускiнуў ружжо, прыцэлiўся i бабахнуў. Сэрца тахкала так моцна, што стрэл падаўся цiхiм i бяскрыўдным, як пляскат далоняў. Порах быў бяздымным, i Юзюк з радасцю ўбачыў, што дзiк на месцы, - значыцца, не прамазаў. Сцiскаючы стрэльбу, скочыў некалькi крокаў наперад i спынiўся, прыслухаўся. Сапення не было, i шоргаты сцiхлi... А калi паранены i затаiўся! А калi гэта сякач, якi адным узмахам галавы распора жывот, як старую наўлечку! Не! Трэба для надзейнасцi ўлупiць дуплетам з другога ствала!

Отзывы

Стрэл дуплетам (на белорусском языке)

Популярные книги