Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)

Давидович Сергей
  • 0

Аннотация

Сяргей Давiдовiч Вайна забiвае нявiнных Нягледзячы на страх, выклiканы прароцкiмi прадказаннямi Настрадамуса аб нейкай катастрофе сусветнага маштабу, чалавецтва без вялiкiх патрасенняў пераступiла праз парог трэцяга тысячагоддзя. I не толькi пераступiла, але й пражыло ў новым тысячагоддзi ажно цэлых пяць год. I ў слове "ажно" няма нiякай iронii, бо для таго, каб загiнуць усяму жывому на Зямлi, патрэбны нават не гады, не днi, а гадзiны. Вось чаму свядомая частка чалавецтва, цвяроза ацэньваючы стан сучасных узаемаадносiнаў памiж дзяржавамi, палiтычную амбiцыёзнасць некаторых з iх i ўзровень узбраення, радавалася кожнаму ўсходу сонца i ўкладала ў словы "спакойнай ночы" асобы сэнс. Але што такое чалавецтва? Паняцце гэта даволi абстрактнае, якое абагульняе ўсiх людзей у нешта ледзь не мiстычнае, цяжкадаступнае i малаэфектыўнае ў барацьбе з такiм пачварным злом, як самазнiшчэнне - вайна. Колькi разоў гiсторыя паказвала чалавецтву, што яно - сляпое i бездапаможнае немаўлятка ў руках палiтыканаў, авантурыстаў, прайдзiсветаў. А тая частка чалавецтва, якая лiчыла, што вырасла з паўзункоў немаўляткi, уяўляла з сябе мяккую глiну пад магутнымi патокамi дэзiнфармацыi, прапаганды, адкрытай iдэалагiчнай iлжы, якую тыя ж авантурысты i прайдзiсветы шчодра лiюць на галовы чалавецтва, i гэтая "глiна", непрыкметна для сябе, паслухмяна дэфармуецца i набывае патрэбныя палiтыканам формы.

Отзывы

Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)

Популярные книги