Планета прывiдаў (на белорусском языке)

Давидович Сергей
  • 0

Аннотация

Сяргей Давiдовiч Планета прывiдаў Сiгнал з космасу быў запеленгаваны адразу некалькiмi наземнымi навуковымi станцыямi. Але гэта азваўся не той, усiм вядомы, калязямны космас, асвоены i пераасвоены зямлянамi, а далёкая таямнiчая Галактыка, вестак пра якую ў навуковых картатэках амаль не было. Сiгнал ляцеў з зорнай безданi праз мiльярды кiламетраў i сiвiзну часу. Але адна справа - атрымаць вестку ад далёкiх i невядомых разумных iстотаў, другая - унiкнуць у сутнасць сiгналу, расшыфраваць яго. Вось гэта другая, хутчэй за ўсё невырашальная, справа i астудзiла першапачатковае гарачае лiкаванне i навукоўцаў, i ўрадавых чыноўнiкаў. Каго, напрыклад, усцешыць пасылка, якую нельга адкрыць? Скрынка - яна i ёсць скрынка, а што ўсярэдзiне?.. Вось такою непадступнаю скрынкай быў непрацяглы сiгнал, запiсаны разумнымi электроннымi прыборамi, якiм, як i людзям, не хапала розуму зазiрнуць у таямнiчую "скрынку". Заставалася маленькая ўцеха - мы не адны! Ёсць сярод загадкава мiргаючых зорак браты па розуму, якiя шукаюць сустрэчу з намi.

Отзывы

Планета прывiдаў (на белорусском языке)

Популярные книги