Прароцтвы Розы Герцыковiч (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 0

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Прароцтвы Розы Герцыковiч Гэта, вядома, паталёгiя, але мушу вам сказаць, што, зрабiўшы сваiм успамiнам рэвiзiю, я канчаткова пераканаўся: нi ў маленстве, нi потым я, па гамбурскiм рахунку, не пазайздросьцiў нiводнаму чалавеку. У трэцяй клясе я быў апантаны мараю пасялiцца з аднаклясьнiцай Верачкай на ўласным атоле ў трапiчных шыротах, але чамусьцi анi не зайздросьцiў амэрыканскiм мiльярдэрам, якiя маглi купiць сабе дзе-небудзь у Iндыйскiм акiяне цэлы архiпэляг. Зь дзяцiнства маючы схiльнасьць да фаталiзму, я хваравiта не зайздросьцiў хлопцам, якiя "хадзiлi" з прыгажэйшымi за маiх дзяўчатамi. Я (што, наогул, проста недаравальна) нi разу - якiя б шэдэўры яны нi стварылi - не адчуў зайздрасьцi да калегаў-лiтаратараў. Але шкадаваць мяне за абдзеленасьць адным з наймацнейшых, найдзiвосьнейшых i найшматфарбнейшых чалавечых пачуцьцяў вы ня сьпяшайцеся. Што такое зайздрасьць, я ведаў ня горай, а можа, i лепей за самых заўзятых зайздросьнiкаў. Iхныя эмоцыi скiроўвалiся на падобных да сябе самiх, мой жа дыяпазон быў непараўнальна шырэйшы: аб'ектамi зайздрасьцi мне служылi рэчы, расьлiны, жывёлы... Я зайздросьцiў першаму на нашай в...

Отзывы

Прароцтвы Розы Герцыковiч (на белорусском языке)

Популярные книги