Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 1

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Гамсахурдзiя - наш чалавек На плоце наклеены нясьвежы нумар газэты "Правда". Друкаваны орган прыпыненай партыi абураецца, што мумiю правадыра хочуць вынесьцi з маўзалею й па-хрысьцiянску аддаць зямлi побач з магiлаю мацi. Аргуманты па-бальшавiцку грунтоўныя: вось памруць, маўляў, Мiхаiл Сяргеевiч з Раiсай Максiмаўнай, i заманецца некаму пахаваць iх на Стаўрапольшчыне, каля магiлы мацi былога генсека... Мiж тым, прэзыдэнт не вылазiць з тэлевiзара, прэзыдэнцiха ўчора паведамляла народу, што "передвижники внесли большой вклад в искусство", а прэзыдэнтава мацi днямi яшчэ сядзела на лавачцы пры сваёй сьцiплай стаўрапольскай хацiнцы, казала тэлегледачам, што Мiша быў актыўны камсамолец, i таксама памiраць нiбыта не зьбiралася. А можа, "Правда" нешта ведае?.. Карацей, думай, што хочаш. Побач з газэцiнаю матляецца аб'яўка: з 30-га маршрутная таксоўка ў аэрапорт хадзiць ня будзе ў сувязi з паломкаю. А сёньня толькi 25-га. Адкуль вядома, што акурат празь пяць дзён маршрутка паламаецца - загадка. Але ўсё гэта драбяза. Вось праблема, вартая iнтэлiгентнага мужчыны: дзе я знаходжуся?

Отзывы

Гамсахурдзiя - наш чалавек (на белорусском языке)

Популярные книги