Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Апэрацыя "Прусакi" Сёмыя ўгодкi сьмерцi Ларысы Генiюш Яшчэ й цяпер у зiмовую ранiцу, у тыя колькi хвiлiнаў сьцiшанага йснаваньня памiж яваю й сном, я магу зьнячэўку ўсьцешана падумаць: перад Калядамi паеду да Бабулi. Так мы называлi яе мiж сабою ў гаворках, у лiстох i ў тэлефонных перамовах - зь любасьцю, а таксама (уважаючы на "товарища майора") з асьцярогаю. Зрэшты, мяркую, "товарнищ майор" цудоўна ведаў, што Бабуля - гэта Ларыса Антонаўна Генiюш. Мо калi-небудзь я напiшу пра ўсё гэта больш падрабязна. Пра тое, як мы зь Сержуком Сокалавым грэлiся пасьля марознае дарогi ля печкi, i Бабуля, што кагадзе ўзрадавана называла нас "сакалянятамi i арлянятамi", раптам нядобра блiснула вачыма. "А хто вас, хлопчыкi, да мяне прыслаў?" Пра бандэролькi зь лекамi для ейнага хворага сэрца, якiя па два месяцы йшлi з Наваполацку ў Зэльву. Пра тое, як пасадзiўшы нас за шчодры стол, яна падымала кiлiшак са сваiм улюбёным цытрынавым лiкёрам i, зьвяртаючыся непасрэдна да электраразэткi, казала: "Выпьем за нашего дорогого Леонида Ильича!" Пра тое, як праз колькi хвiлiнаў пасьля прыезду гасьцей у хаце неадменна зьяўлялася ўвiшная мэдсястрычка, якая рабiла Ларысе Антонаўне ўколы тых самых (дай Бог!) лекаў i якую ў гэты дзень ужо марна чакалi ўсе астатнiя зэльвенскiя хворыя, бо мэдсястрычка добра разумела, якi адказны ўчастак работы даручылi ёй таварышы.

Отзывы

Апэрацыя 'Прусакi' (на белорусском языке)

Популярные книги