Старыя Лiвадзiйскiя могiлкi (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 0

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Старыя Лiвадзiйскiя могiлкi Здарыцца так, што дабрадзеi з Саюзу пiсьменьнiкаў адшпiляць табе пуцёўку ў Дом творчасьцi iмя Антона Паўлавiча Чэхава, i ты апынесься сярод дзьвюх сотняў творцаў, зь якiх калi-небудзь схiлялiся над пiсьмовым сталом мо чалавек дзесяць. Цябе гэта зусiм ня будзе абыходзiць, калi левакi будуць трымацца, як людзi, але яны будуць касiць пад пiсьменьнiкаў, i ты паспрабуеш закасiць пад сантэхнiка, узнагароджанага пуцёўкаю за перамогу ў сацыялiстычным спаборнiцтве, i будзеш з ганьбаю выкрыты, калi прарве трубу, i трое пiсьменьнiкаў з суседняга стала прафэсiйна залезуць у каналiзацыйны лаз i ймгненна лiквiдуюць аварыю. Праўда, сярод творцаў будзе непрыкаяна блукаць пад кiпарысамi некалi гнаны, а цяпер улаўраны расейскi паэта, i расейскамоўная аўтарка зь Менску, у якой ад беларускай мовы на твары зьяўляецца гiдлiвая грымаска, i малады армянскi перакладчык Ашот, якi, кажучы словамi М. Зошчанкi, "знает дам и верит в их назначение"... Зрэшты, ты прыедзеш у гэты дом ня дзеля назiраньняў за прадстаўнiкамi твайго вiду й безь вялiкiх спадзяваньняў стварыць нешта генiяльнае. Ты прыедзеш таму, што недзе там, у Ялце, ля сiняй бух...

Отзывы

Старыя Лiвадзiйскiя могiлкi (на белорусском языке)

Популярные книги