Рэквiем па нясьвiскiм сале (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 0

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Рэквiем па нясьвiскiм сале Адам Мiцкевiч страшэнна (яшчэ больш, чым Гётэ - сабакаў i часныку) не любiў гарадоў, не пазначаных на мапах. Гораду, куды ты едзеш, нялюбасьць аўтара "Дзядоў" нiколi не пагражала. Гэты горад - Кракаў. Калiсьцi за кухлем кракаўскага пiва адзiн твой знаёмы выпускнiк тамтэйшага ўнiвэрсытэту разважаў пра тое, што "понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя..." Цяпер у Кракаве жыве твой знаёмы рэжысэр Кшыштаф, якi паставiў у вас у Менску спэктакаль пра вар'ята й манашку i, калi захопленая публiка запатрабавала яго на сцэну, выйшаў басанож, бо нiколi не дазваляў сабе зьневажаць сцэну чаравiкамi. Яшчэ ў Кракаве жыве беларускi гiсторык Алег, якi знайшоў там магiлу Алеся Гаруна. Табе здаецца, што ў Кракаве ўсе людзi такiя, як Алег i Кшыштаф. Але тры пляшкi нашай новай сувэрэннай гарэлкi "Белая Русь" (адна законная й дзьве кантрабандныя), што ляжаць у цябе ў валiзе, ты вып'еш не са сваiмi знаёмымi. Ты зусiм ня будзеш iх пiць. Ты ня будзеш пiць "Белую Русь", бо ў Кракаве ёсьць Мар'яцкi касьцёл. Некалi татарская страла зрэзала зь ягонае вежы дазорцу, што затрубiў, каб папярэдзiць места пра варожы напад. На памятку пра гэта на вежы штогадзiны граюць трубачы-гейналiстыя.

Отзывы

Рэквiем па нясьвiскiм сале (на белорусском языке)

Популярные книги