Маналог святога Пётры (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 0

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Маналог святога Пётры Ачхi! Ачхi! Выбачайце, шаноўныя. Ачхi! Вось так i ачынаешся кожнае ранiцы. Каб ён пражыўся ў апраметнай з самымi зацятымi грэшнiкамi! Гэта я пра катар. Ачхi! У якiм жа гэта годзе прыстаў ён да мяне, не раўнуючы як святая доказная iнквiзiцыя да бязвiннае душы? Ачхi! Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй гарапашнай галавы, нiбы зернейкi вiдуку, усе дарэшты даты. Затое, дзякаваць Богу, усё астатняе ў памяцi трымаецца, быццам дзеялася не даўней мiнулай нядзелi. Вось як учора было, бачу праявы таго злашчаснага лета, калi ў наваколлi трывала гэткая сухмень, што ўвачавiдкi жоўклi зялёныя сенажацi i пачыналi ўжо людцы паспалiтыя загадваць, цi не давядзецца сёлета разгаўляцца грэшным чынам катамi ды кашчавымi сабакамi. I прычынiўся той парою ў нашым касцёле нечуваны цуд. Аднойчы прычакаўшы, пакуль арганiсты ўзяў першы акорд i хор утрапёна зацягнуў "Ave Maria!", заступнiца наша Мацi Божая заплакала ў сваiм алтары буйнымi, як боб, слязамi. Не дзiва, што падхапiў я тады пякельны катар. Цэлы месяц нi на хвiлю не зачынялiся касцельныя дзверы. Адале, скажу вам, шаноўныя, прачуўшы аб наскiх дзiвосах ды нагледзеўшыся на збоi вернiкаў, што цягнулiся да нас, не стрываў, пусцiў слязу Мiкола-ўгоднiк з праваслаўнай царквы, якая касавурылася на касцёл цераз пляц.

Отзывы

Маналог святога Пётры (на белорусском языке)

Популярные книги