Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Рыба i iншыя Ёсць мiльён спосабаў пачаць гэты аповед. Я пачынаю яго так. Уявiце гарадскую травеньскую ранiцу з рэдзенькiм туманам, што пахне чаромхаю i хiмiчнымi злучэннямi. У белай квеценi на беразе ракi астатнi раз усхлiпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблiзу ягонага схову над аднапавярховымi мяшчанскiмi мураванкамi канца мiнулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з iржавымi купаламi, а трохi далей - былая кiрха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмi рана, i на прыбярэжнай вулiцы можна ўбачыць хiба што ацеслiвую постаць нявыспанага вудаля. Калiсьцi па гэтай вулiцы прабягаў з вудаю малы Францiшак Скарына. Умасцiўшыся на цёплым, як чарэнь бацькавай печы, каменi, ён пляваў на чарвяка або проста пляваў у ваду, задуменна гледзячы праз Дзвiну на кляштар бернардзiнаў, дзе манахi вучылi яго лацiне. Калiсьцi недзе тут, перад выправаю ў вялiкi свет па навуку, прыцiскаў да плота дзяўчат безбароды хлапец, якога потым будуць з пашанотаю называць Сiмяонам Полацкiм. Зрэшты, падлетак у зашмальцаваных штанах-дудачках i ў светлым курцiку з невыразным партрэтам Джона Ленана, што брыдзе ў ранiшняй смузе па пустэльнай вулiцы...

Отзывы

Рыба i iншыя (на белорусском языке)

Популярные книги