Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Сiбiрская аповесць Нiчога не памерла ўва мне, толькi iлюзii. Генры Мiлер У гэтай гiсторыi пойдзе гаворка пра падзеi, якiя насуперак усяму сапраўды адбылiся, а таксама пра падзеi, якiя павiнны былi адбыцца, але ў апошнi момант сарвалiся; якiя чакалiся, аднак так i не здарылiся; якiя адбылiся не так, не тады i не з тымi; якiя здарылiся, але былi прызнаныя несапраўднымi; якiя нiколi не адбывалiся i не маглi адбыцца, аднак зрабiлiся агульнавядомымi i нават трапiлi ў энцыклапедыi. Рэмiнiсцэнцыя з забытага аўтара Загадкавае слова "Сiбiр" жыццёвыя вятры ўпершыню закiнулi ў маю свадомасць, калi я меў гадоў пяць ад нараджэння, а да нашых полацкiх суседзяў прыехаў з гэтага самага "Сiбiру" нейкi крэўны. Сiбiрскi сваяк выцягнуў з вагона багаж i ўбачыў на пераходзе праз чыгуначную каляiну папярэджанне: "Сцеражыся цягнiка!" Зацкавана азiрнуўшыся, ён выплюнуў з рота "беламорыну" i, схапiўшы валiзы, вомегам кiнуўся далей ад вакзала i ад сцiжмы беларускiх зладзюгаў-цягнiкоў, гатовых вокамгненна прыставiць ягонаму майну ногi.

Отзывы

Сiбiрская аповесць (на белорусском языке)

Популярные книги