Аннотация

Уладзiмiр Арлоў У нас у Серабранцы Пераехаўшы ў Менск, я жыў спачатку ў падвале бяз адрасу. Вядома, я мог напiсаць на канвэрце назву вулiцы й паставiць нумар дому, але пошту ў падвал усё адно не насiлi, i ў гэтым сэнсе жылося зацiшна. Хто завiтваў да мяне на гасьцiны, можа засьведчыць, што падвал быў з усiмi выгодамi й нават бяз вокнаў. Праўда, адтуль трэба было раз-пораз выходзiць на працу, дзе мiлiцыя й склала тры пратаколы за пражываньне без прапiскi. Пасьля гэтага ў Саюзе пiсьменьнiкаў запыталiся ў мяне, дзе я жыву. Я шчыра прызнаўся: у падвале. Адказныя таварышы пранiклiся шкадобаю i праз год далi мне кватэру. Так я й апынуўся ў нас у Серабранцы, i цяпер за пражываньне на маёй плошчы без прапiскi маю законнае права скласьцi пратакол на хамяка Хаменнi й на котку Басю (у афiцыйным дакумэньце будзе фiгураваць поўнае ймя: Басота). Апрача асобаў сумнiцельных i непрапiсаных, у нашым доме ў розны час жылi й жывуць людзi прапiсаныя, вядомыя ды заслужаныя. Па-першае, у нашай кватэры атайбаваўся калiсьцi пiсьменьнiк Вячаслаў Рагойша, а да яго заходзiў Уладзiмер Караткевiч, якi, кажуць, браў тут чарку й сьпяваў песьнi ня горай, чым ён гэта робiць у забароненым некалi фiльме паводле ягонага раману "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi".

Отзывы

У нас у Серабранцы (на белорусском языке)

Популярные книги