Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 3

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Краявiд з ментолавым пахам Рукапiс, прысланы ў зялёным канверце Цяпер, вядома, можна сцвярджаць што заўгодна: суадносiць дату на паштовым штэмпелi з загадкавай смерцю аднаго лiтаратара, якога ў тыя самыя днi знайшлi павешаным ва ўласнай кватэры; спрачацца, жаночай цi мужчынскай руцэ належыць буйны круглявы почырк, што не пакiнуў на прысланым мне пульхным зялёным канверце зваротнага адраса; строiць кпiны з маёй знаёмай, якая дагэтуль перакананая, быццам той канверт сапраўды захоўваў пах добрых ментолавых цыгарэтаў, хоць ускосныя дэталi дазваляюць датаваць рукапiс канцом 80-х цi самым пачаткам 90-х гадоў... Што да вядомага псiхiятра, якому я прапанаваў выступiць у якасцi эксперта, дык ён, вяртаючы гэтыя чатыры дзесяткi драбнютка спiсаных старонак, абмежаваўся цьмянай фразаю пра суму выпадковых велiчыняў, дзе дапускаецца лiтаральна ўсё. Магчыма, якраз згаданая акалiчнасць i схiлiла мяне да публiкацыi рукапiсу без усялякiх купюраў i каментароў. Апошнiм часам я часта звяртаюся да свайго з'яўлення тут, у старой аднапакаёўцы, якая... Мне хацелася напiсаць нешта накшталт, "якая адыграла ў маiм жыццi такую ролю", аднак роля працягвае iгра...

Отзывы

Краявiд з ментолавым пахам (на белорусском языке)

Популярные книги