Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Сьцягi над горадам Гераiчны абразок часоў незалежнасьцi ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ: ПАЭТ I БАРД Сяржук Сокалаў-Воюш; СТАРШЫНЯ ПОЛАЦКАЕ РАДЫ БНФ Анатоль Кулiк, асуджаны за бел-чырвона-белы сьцяг у гады перабудовы; СЯБРА ПАЭТА I БАРДА дый усiх астатнiх Базыль Храмцоў, асуджаны за тое самае ў тыя самыя гады; КАРЭСПАНДЭНТКА абласной газэты "Народнае слова" Ларыса Малашэня; АЎТАР гераiчнага абразка; НАМЕСЬНIК СТАРШЫНI ГАРСАВЕТУ тав. Камароў; вахцёрка, мiлiцыянты, людзi ў цывiльным. Дзея адбываецца перад будынкам Полацкага гарсавету, у ягоных нетрах, а таксама на гарышчы й на даху. Субота, трэцi дзень, як сэсiя Вярхоўнага Савету Рэспублiкi Беларусь зацьвердзiла новы Дзяржаўны сьцяг. Над гарсаветам цiхамiрна лунае чырвона-зялёны, сярпаста-малаткасты, бальшавiцка-мусульманскi "флаг" БССР. У выпадку сцэнiчнага ўвасабленьня твору можа гучаць Дзяржаўны гiмн БССР або папулярная народная песенька: "Зьлева молат, справа серп, Гэта наш савецкi герб. Хочаш жнi, а хочаш куй..." i г. д.

Отзывы

Сьцягi над горадам (на белорусском языке)

Популярные книги