Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Мы стамiлiся Как наш ЦК писал в письме открытом, Мы одобряем линию его. Уладзiмiр Высоцкi. Мы стамiлiся. Мы стамiлiся ад дасягнутых пад кiраўнiцтвам партыi велiчных посьпехаў у ажыцьцяўленьнi велiчных iдэяў. Мы стамiлiся ад нашых маштабных дасягненьняў у Харчовай праграме, пасьля якiх есьцi робiцца ўсё меней i меней. Мы стамiлiся ад усенароднай барацьбы з п'янствам i алкагалiзмам, у вынiку якой на месцы вiнаграднiкаў пасадзiлi бульбу й iншыя культуры, што там не растуць, айчынная самагонная тэхнiка перасягнула ўзровень японскiх стандартаў, а алкаголiкi, выпiўшы ўсе ласьёны, ужо чакаюць нас у лепшым сьвеце. Мы стамiлiся ад шырока разгорнутага сацыялiстычнага спаборнiцтва, калi ад несьвядомае каровы, якая не канспэктавала твораў клясыкаў, трэба атрымаць малака болей, чым яна можа даць, а iдэалягiчна непадкаваная кура-нясушка канае, ня справiўшыся з падвышанымi сустрэчнымi абавязацельствамi. Мы стамiлiся бясконца перавыконваць народнагаспадарчы плян i думаць, што лепей было б, каб мы яго нiколi не перавыконвалi, а хоць адзiн раз проста выканалi.

Отзывы

Мы стамiлiся (на белорусском языке)

Популярные книги