Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 2

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн Бывайце, заходнебэрлiнскiя дворнiкi! Калi б ты гаварыў па-нямецку, дык растлумачыў бы iм, што больш за ўсё на сьвеце яны падобныя да беларускiх акадэмiкаў i членкараў i, пакiнуўшы за дзьвярыма канфэрэнц-заляў свае мудрагелiстыя прычындалы, маглi б сьмела займаць месца ў прэзыдыюмах. Бывайце, белазубыя гандляры-туркi з пляцу каля Брандэнбурскае брамы з вашымi мэдалямi "За взятие Берлина" (вас можна было б таксама ўзнагароджваць iмi, бо Бэрлiн зь ягонымi 250 тысячамi малаазiйцаў - трэцi пасьля Стамбулу й Анкары турэцкi горад сьвету), са значкамi "Победитель соцсоревнования" й партабакамi з "Пагоняй" вытворчасьцi Полацкага лiцейна-мэханiчнага заводу па пяць марак за штуку. Бывайце, бэрлiнскiя немкi! З кожным пражытым годам вы робiцеся толькi больш прывабныя, каб у старасьцi кожная ператварылася ў прыгажуню. Бывайце, бэрлiнскiя турчанкi! Карыстайцеся са свае смуглявае маладосьцi, бо з вамi з кожным пражытым годам адбываецца штосьцi адваротнае. Бывайце, бэрлiнскiя мурынкi! Здаецца, вы (хiба што за выняткам адной радавой U.S.Armу) пакуль што цiхамiрна йснуяце па-за эстэтычнымi крытэрыямi беларускiх мужчынаў.

Отзывы

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Популярные книги