За бугром, за рэчкай (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич
  • 0

Аннотация

Уладзiмiр Арлоў За бугром, за рэчкай Вугорскi дыярыюш Рэчка гэтая - Тыса. Пра яе распавёў нам некалi савецкi пiсьменьнiк А. Аўдзеенка. Зь дзяцiнства засталося ўражаньне: плюнеш над Тысаю - абавязкова трапiш цi ў бандэраўца, цi ў шпiёна, цi ў чэкiста або ў якога iншага чалавека асобага складу. Гэта на нашым баку, а што на тым - i ўявiць было боязна. Апанаваны ўспамiнамi, стаю над Тысаю й рыхтуюся да мытнага агляду. Там, за рэчкаю, - Вэнгрыя, Вугоршчына. Першае, што заўважаеш, трапiўшы ў Вугоршчыну, - мадзяры гавораць, пяюць песьнi, вучаць дзяцей i моляцца ў храмах на сваёй мове. Ужо за адно гэта яны вартыя больш людзкага жыцьця, чым беларусы. У Дэбрэцэне, першым вугорскiм горадзе на шляху нашае менскае турыстычнае групы, мы прачынаемся 15 сакавiка, на ўгодкi вызваленчага паўстаньня 1848 года, задушанага войскамi царскае Расеi - жандара Эўропы. Дзень, зразумела, непрацоўны. На грудзях у кожнага сустрэчнага трохкалёрныя адзнакi ды стужачкi, у руках у дзяцей i ў дарослых чырвона-бела-зялёныя сьцяжкi. Сотнi гараджанаў з кветкамi вакол помнiка Шандару Пэтэфi, верш якога "Нацыянальная песьня" стаўся гiмнам паўстаньня. Пачынаю лiчыць уторкнутыя ў газон ля помнiка нацыянальныя сьцяжкi. На трэцяй сотнi зьбiваюся. (25 сакавiка, у дзень абвяшчэньня Беларускае Народнае Рэспублiкi, я падыйшоў у Менску да помнiка аўтару "Пагонi". На голым п'едэстале дагнiвалi тры гвазьдзiкi.)

Отзывы

За бугром, за рэчкай (на белорусском языке)

Популярные книги