Знак (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Знак Пераклад: Сяргей Шупа Маркiза дэ Рэндон яшчэ спала ў сваiм прыцемненым i напарфумаваным пакоi, у сваiм нiзкiм i мяккiм ложку, у бялiзне з лёгкага батысту, тонкага, як карункi, пяшчотнага, як пацалунак. Яна спала адна спакойным, глыбокiм i шчаслiвым сном разведзенай жанчыны. Яе абудзiлi гучныя галасы, што даносiлiся з маленькага блакiтнага салона. Яна пазнала сваю дарагую сяброўку, баранесу дэ Гранжры, якая, хочучы ўвайсцi, спрачалася з пакаёўкай, што баранiла дзверы сваёй гаспадынi. Тады маркiза паднялася, адсунула засаўку, павярнула ключ, падняла парцьеру i высунула сваю галоўку, схаваную пад воблачкам бялявых валасоў. - Што ў цябе здарылася, - спыталася яна, - што ты прыйшла гэтак рана? Яшчэ не прабiла нават дзевятая. Баранеса, бледная, знерваваная, уся ў лiхаманцы, адказала: - Мне трэба з табой пагаварыць. Са мной здарылася страшная рэч. - Уваходзь, дарагая. Баранеса ўвайшла, яны пацалавалiся, i маркiза зноў скочыла ў ложак. Пакаёўка тым часам расчынiла вокны, i пакой напоўнiўся святлом i свежым паветрам. Калi пакаёўка выйшла, панi дэ Рэндон сказала:

Отзывы

Знак (на белорусском языке)

Популярные книги