Цётка Саваж (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 0

Аннотация

Гi дэ Мапасан Цётка Саваж Пераклад: Алесь Iстомiн Жоржу Пушэ За пятнаццаць гадоў я нi разу не наведаўся ў Вiржэлонь. Я зноў прыехаў сюды ўвосень на паляванне да свайго сябра Сэрваля, якi нарэшце адбудаваў свой замак, разбураны прусакамi. Я бясконца люблю гэты край. Ён належыць да тых дзiвосных куточкаў зямлi, што чаруюць наш погляд i пачуццi. Iх любяць амаль фiзiчна. Мы, каго вабiць зямля, захоўваем пяшчотныя ўспамiны пра крынiцы, гайкi, азерцы, узгоркi, якiя мы часта бачылi i якiя расчулiлi нас, як расчульваюць шчаслiвыя падзеi. I часам нават думка вяртаецца да якога-колечы куточка лесу, цi берага ракi, цi садка, апушанага квеценню, убачаных аднойчы ў радасны дзень. Яны застаюцца ў нашым сэрцы, нiбы вобраз жанчыны ў строях празрыстых i светлых, сустрэтае на вулiцы неяк вясновым ранкам, жанчыны, што ў душы i целе нашым пакiдае неспатоленае незабыўнае жаданне, адчуванне шчасця, да якога на iмгненне дакрануўся. У Вiржэлонi я любiў усё наваколле, усеянае пералескамi, зрэзанае раўчукамi, што разбеглiся па зямлi, нiбы вены, несучы кроў яе. У iх лавiлiся ракi, стронгi, вугры! Боскае шчасце! Сям-там можна было купацца, у высокай траве абапал кволых крынiчак часцяком траплялiся кнiгаўкi.

Отзывы

Цётка Саваж (на белорусском языке)

Популярные книги