Жарт па-нармандску (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 0

Аннотация

Гi дэ Мапасан Жарт па-нармандску Навела Пераклала Нiна Мацяш А. дэ Жуэнвiлю Вяселле iшло ярам, па дарозе, зацененай высокiмi Дрэвамi, што раслi на схiлах пагоркаў з раскiданымi па iх фермамi. Наперадзе iшлi маладыя, за iмi бацькi ды радня, потым госцi, пасля бедны мясцовы люд i, нарэшце, дзецi, якiя вiлiся вакол шэсця, як мухi, шмыгалi пад нагамi, залазiлi на дрэвы, каб лацвей было цiкаваць. Жанiх - мажны, велягурысты Жан Пацю - быў сама заможны фермер у наваколлi. Але насамперш ён славiўся сваёй паляўнiчай заўзятасцю: гэтая страсць проста адымала ў дзецюка розум i пажырала процьму грошай - на сабак, вартаўнiкоў, тхароў i стрэльбы. Да нявесты - Разалi Русэль - заляцалiся ўсе навакольныя хлопцы, бо i сама па сабе яна была прывабная, i посаг мела добры; але дзяўчына абрала Пацю, можа, таму, што ўпадабала яго болей, чым каго iншага, але, як разважлiвая нармандка, хутчэй за ўсё таму, што ў яго мелася найболей грошай. Маладыя адкiнулi загародку на ўваходзе ў межы жанiховай фермы - i тут раптоўна з межавых равоў, дзе пахавалiся стралкi, грымнуў залп з сарака стрэльбаў. Неспадзяваная стралянiна дужа развесялiла мужчын, i яны з рогатам пусцiлiся ў скокi, робячы нязграбныя выкрунтасы ў сваiх строях; сам Пацю кiнуў жонку, рынуўся да заўважанага за дрэвам парабка, вырваў у яго з рук стрэльбу i, падбрыкнуўшы, як жарабец, бабахнуў у неба.

Отзывы

Жарт па-нармандску (на белорусском языке)

Популярные книги