Маска (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 8

Аннотация

Гi дэ Мапасан Маска Пераклад: Нiна Мацяш У той вечар у Елiсейскiм палацы на Манмартры быў баль-маскарад з нагоды святога чацвярга, i людскiя ручаi, нiбы вада ў адчынены шлюз, iмкнулi ў ярка асветлены калiдор, якi вёў у танцавальную залу. Аглушальны поклiч аркестра, што выбухаў у зале, музычнай вiхурай вырываўся са сценаў палаца, разлягаўся па ўсiм квартале i ўладна абуджаў у прахожых i ў дамаседаў нясцерпнае жаданне пайсцi ў скокi, разагрэць сваю кроў, ад душы павесялiцца - жаданне, якое вечна дрэмле ў глыбiнi чалавечай iстоты. Самая разнастайная публiка сцякалася сюды з усяго Парыжа - аматары безагляднай весялосцi, усе, каму па сэрцы амаль распусныя, на мяжы з разгулам, забавы. Iшлi службоўцы i сутэнёры, прастытуткi i служанкi ў разнастайных - ад просценькага сiтцу да вытанчанага батысту - уборах, багатыя, усе ў дыяментах, векавухi i немаёмныя шаснаццацiгадовыя дзяўчаткi, ахопленыя прагай "шыкануць", людзей паглядзець ды сябе паказаць. У гэтым узбуджаным натоўпе шмыгалi i юнакi ў чорных элегантных фраках i ўжо не першай свежасцi, але ўсё яшчэ юрлiвыя дзецюкi, якiя нiбы вышуквалi там, вынюхвалi нешта, затое ўсе маскi, здавалася, былi апанаваныя ...

Отзывы

Маска (на белорусском языке)

Популярные книги