Чорт (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Чорт Пераклад: Сяргей Мурашка Пры ложку хворай стаяў лекар, а насупраць яго - мужык. Старая спакойнымi яснымi вачыма глядзела на мужчын i слухала iх гамонку. Яна памiрала без скаргаў, бо выжыла свой век: ёй споўнiлася дзевяноста два гады. У расчыненыя вокны i дзверы струменiлiся сонечныя промнi i гарачым цяплом аблiвалi чорную пыльную падлогу, убiтую нагамi чатырох пакаленняў сялян. Сюды ж пякучы вецер прыгнаў водар палёў i траў, збажыны i лiсця, што быццам прыгарэлi над паўднёвай спёкай. Там, у палях, на ўсю моц цвыркаталi конiкi, напаўняючы паветра гучным цвырканнем, падобным на ляск драўляных бразготак, якiя купляюць дзецям на кiрмашы. Доктар голасна казаў: - Анарэ, вы не кiнеце сваю мацi ў такiм цяжкiм стане. Яна вось-вось памрэ. А той сумна паўтараў: - Але ж мне трэба пшанiцу жаць. I так ужо перастаяла. Дый пагода сама раз. Што, мацi, няпраўду я кажу? А старая i на парозе смерцi, трывала сцiснутая абцугамi нармандскай скупасцi, вачыма i тварам гаварыла: "Праўда, хутчэй сажнi пшанiцу i дай мне спакойна памерцi адной". Але доктар зазлаваўся i тупнуў нагою:

Отзывы

Чорт (на белорусском языке)

Популярные книги