Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке)

Кристи Агата
  • 1

Аннотация

Агата Крысцi Забойства ў Лабернэм-Катэджы Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка Мiс Полiт узяла ў руку дзвярны малаточак i далiкатна пастукала ў дзверы катэджа. Крыху пачакаўшы, яна пастукала яшчэ раз. Пакунак у яе пад левай рукой ссунуўся, i яна паправiла яго. У гэтым пакунку была новая зялёная, прыгатаваная да прымеркi сукенка мiсiс Спэнлаў. На левай руцэ ў мiс Полiт вiсела сумка з чорнага шоўку, у якой ляжалi швейная рулетка, падушачка са шпiлькамi i вялiкiя нажнiцы. Мiс Полiт - высокая худая жанчына з вострым носам, зморшчаным тварам, тонкiмi губамi i рэдкiмi прыгладжанымi валасамi. Яна нерашуча пастаяла некалькi хвiлiн, потым стукнула ў дзверы трэцi раз. Кiнула позiрк удоўж вулiцы i ўбачыла нейкую постаць, што наблiжалася да яе. Мiс Хартнел, прыемная жанчына гадоў сарака пяцi, павiталася сваiм звычайным нiзкiм басам: - Дзень добры, мiс Полiт! Швачка адказала ёй: - Дзень добры, мiс Хартнел. У яе быў вельмi тонкi голас i правiльнае вымаўленне. Сваё жыццё яна пачынала пакаёўкай у лэдзi.

Отзывы

Забойства ў Лабернэм-Катэджы (на белорусском языке)

Популярные книги