Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)

Кристи Агата
  • 16

Аннотация

Агата Крысцi Нябожчыкава люстра Аповесць Пераклад: Павел Марцiновiч 1 Кватэра была сучасная. Мэбля ў пакоi таксама была сучасная. Вялiкiя квадратныя крэслы з вострымi кантамi. Сучасны пiсьмовы стол, пастаўлены квадратам насупраць акна. А за сталом сядзеў маленькi пажылы чалавек. Яго галава была, па сутнасцi, адзiная не квадратная рэч у пакоi. Формай яна нагадвала яйцо. Мiстэр Эркюль Пуаро чытаў лiст: "Станцыя: Уiмпалi Тэлеграма: Гэмбара Св. Яна Мiстэру Эркюлю Пуаро Гэмбара Клоўз Гэмбара Св. Марыi Уэстшыр Верасень, 24, 1936 Дарагi сэр, Узнiкла справа, якая патрабуе вялiкай далiкатнасцi i такту. Я чуў добрыя водгукi пра вас i вырашыў даверыць гэтую справу вам. Я маю падставы лiчыць, што з'яўляюся ахвярай падману, але па сямейных прычынах не хачу звяртацца ў палiцыю. Я сам раблю пэўныя захады, звязаныя з гэтай справай, але вы павiнны быць гатовыя прыехаць сюды адразу ж, як атрымаеце тэлеграму. Буду вам удзячны, калi вы не адкажаце на гэты лiст. Шчыра ваш, Гервазы Шэвенi-Гарэ". Бровы мiстэра Эркюля Пуаро павольна ўзнiмалiся ўгору, пакуль амаль не знiклi ў валасах.

Отзывы

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)

Популярные книги