Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

Кристи Агата
  • 7

Аннотация

Агата Крысцi Чацвёра падазроных Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Кацярына Дзмiтрыенка Размова вялася пра нявыкрытыя i непакараныя злачынствы. Кожны па чарзе выказваў сваю думку: палкоўнiк Бантры, яго таўсманая сiмпатычная жонка, Джэйн Халiер, актрыса, доктар Лойд i нават старая мiс Марпл. Быў яшчэ адзiн чалавек, якi сядзеў моўчкi, нiчога не гаварыў, хоць быў тут самы дасведчаны ў гэтым пытаннi. Сэр Генры Клiтэрынг, былы камiсар Скотланд-Ярда; сядзеў цiха, зрэдку пагладжваў вусы i ўсмiхаўся. Збоку здавалася, што ён думае аб нечым забаўным. - Сэр Генры, - сказала яму нарэшце мiсiс Бантры, - калi вы не раскажаце чаго-небудзь, я пакрыўджуся на вас. Цi так яшчэ многа непакараных злачынстваў? - Вы, мiсiс Бантры, пачынаеце разважаць збiтымi газетнымi фразамi: "Зноў Скотланд-Ярд памылiўся". I далей iдзе спiс неразгаданых таямнiц. - Якi, папраўдзе, я думаю, складае вельмi малы працэнт ад усяго цэлага? спытаўся доктар Лойд. - Але, так яно i ёсць. Раскрываюцца сотнi злачынстваў, а пра пакараных злачынцаў паведамляецца вельмi i вельмi рэдка. Але ж не пра гэта iдзе гаворка, праўда? Калi вы гаворыце пра нявыяўленыя i нявыкрытыя злачынствы, дык вы гаворыце пра два розныя паняццi. У першую катэгорыю ўваходзяць усе злачынствы, пра якiя Скотланд-Ярд нiколi не чуў; тыя злачынствы, пра якiя нават нiхто не ведае, што яны былi ўчынены.

Отзывы

Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

Популярные книги