Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)

Кристи Агата
  • 4

Аннотация

Агата Крысцi Бездакорная пакаёўка Апавяданне Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў - Прабачце, мадам, цi не магла б я з вамi пагаварыць? Такое пытанне можна было лiчыць недарэчным, бо Эдна, маленькая пакаёўка мiс Марпл, гэтым самым зваротам ужо пачала гаворку са сваёю гаспадыняю. Адзначыўшы гэта, мiс Марпл адразу ж адказала: - Вядома, Эдна. Заходзь i зачынi дзверы. Што здарылася? Паслухмяна зачынiўшы дзверы, Эдна зайшла ў пакой, скамячыла ражок фартуха i некалькi разоў уздыхнула. - Ну што, Эдна? - падбадзёрваючы, папыталася мiс Марпл. - О, прабачце, панi, гэта ўсё мая стрыечная сястра Глэдзiс. Бачыце, яна засталася без работы. - Мне шкада яе, дарагая. Яна служыла ў Олд-Холе, праўда ж, у мiс... мiс... Скiнераў? - Ага, панi, праўда. I Глэдзiс гэта вельмi засмуцiла, вельмi засмуцiла. - Аднак перад тым Глэдзiс даволi часта мяняла гаспадароў, праўда? - Ага, панi. Яна гэта рабiла, каб не заседжвацца. Яна, пэўна, нiколi не супакоiцца, вы разумееце, што я хачу сказаць. Але, бачыце, яна заўсёды папярэджвала!

Отзывы

Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)

Популярные книги