Сустрэча (на белорусском языке)

Шитик Владимир
  • 2

Аннотация

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Сустрэча Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. На стук адказала цiшыня. Пасько пачакаў хвiлiну i зноў паднёс руку да дзвярэй. Але, не дацягнуўшыся да iх, апусцiў. Ён уявiў сабе высокую фiгуру капiтана, схiленую над сталом, нахмураны лоб, позiрк, затуманены болем страты, i адступiў. Iх засталося пяцёра - Пунтус i Марцалiс на "Валдай" не вярнулiся, усе тэрмiны скончылiся яшчэ ўчора. I тады чацвёра з экiпажа прыйшлi да капiтана i папрасiлi паслаць iх на пошукi. Капiтан выслухаў iх i сказаў, што падумае. Пасько ведаў, аб чым ён будзе думаць: сiтуацыя ж паўтарылася. Калi не вярнуўся Пунтус, да капiтана яны хадзiлi ўпяцёх. На пошукi быў пасланы Марцалiс. I ён таксама не вярнуўся. Двое з сямi ды яшчэ аварыя рухавiка - гэта ўжо бадай катастрофа. Пасько разумеў ваганнi капiтана - той хацеў адрамантаваць рухавiк i вярнуць "Валдай" на Зямлю. Але ён разумеў i iншае: нiхто з iх, у тым лiку i капiтан, не даруе сабе, калi не даведаецца, што здарылася з таварышамi.

Отзывы

Сустрэча (на белорусском языке)

Популярные книги