Лiсцiк серабрыстай таполi (на белорусском языке)

Шитик Владимир
  • 1

Аннотация

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Лiсцiк серабрыстай таполi Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. За возерам, што плёскаецца зусiм пад нашымi вокнамi, пачынаецца лес. Мы мала там бывалi, не знаходзячы для сябе нiчога прывабнага. Лес быў дагледжаны, расчышчаны i нагадваў школьны парк. Iншая справа - востраў на возеры. Там усё было так, быццам рука чалавека нiколi не краналася гэтага кутка прыроды. На востраве нам было цiкава, у лесе - не. Але аднаго разу, пасля буры, Мiшка Патупчык нацягаў на бераг ламачча i звязаў плыт. Гэта было нешта незвычайнае, i мы акружылi Мiшку, шкадуючы, што нiкому з нас не прыйшла такая думка раней. Паўтараць жа зробленае кiмсьцi было не ў правiлах вучняў нашай школы. А Мiшка быццам не заўважаў нас i нашу зайздрасць. Ён спiхнуў плыт у ваду, працягнуў яго за прывязаную вяроўку крокаў на пяцьдзесят убок, якраз туды, дзе пачыналася глыбiнная плынь, i скочыў на хiсткiя бярвенчыкi.

Отзывы

Лiсцiк серабрыстай таполi (на белорусском языке)

Популярные книги