Аннотация

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Дублi Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. На чырванаватую пустыню мора часу клалiся доўгiя ценi блiзкiх гор. Залацiсты калматы клубок Сонца ўжо вiсеў над самым гарызонтам. I без таго густа-фiялетавае неба пацямнела зусiм. Яшчэ некалькi хвiлiн, i марсiянская ноч, амаль такая ж раптоўная, як зямная ў тропiках, агорне ўсё навокал. - Дзе мог дзецца Барыс? - уголас падумаў Янка, нездаволена пазiраючы ў акно. Янка быў адзiн, i яму нiхто не адказаў. Тады ён запалiў агнi маяка, якi ўзвышаўся на добрую сотню метраў над дахам iх выпрабавальнай станцыi. I адразу, быццам у адказ, злева замiгцелi фары ўсюдыхода. Янка прыгледзеўся. Барыс марзянкай пытаўся: "Ты на базе?"

Отзывы

Дублi (на белорусском языке)

Популярные книги