Шорахi чужой планеты (на белорусском языке)

Шитик Владимир
  • 2

Аннотация

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Шорахi чужой планеты Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. Усё навокал было аднастайнае, панылае: голыя, разбураныя часам горы, кратэры з аплаўленымi схiламi, пясчаныя плато, звiлiстыя, як рэчышчы колiшнiх рэк, сухiя далiны. Нешта сярэдняе памiж Месяцам i Марсам. Углядаючыся ў гэты сумны пейзаж, Балачан iншы раз сам здзiўляўся, чаго гэта ён трапiў сюды, хаця менавiта цераз ягоную настойлiвасць i адкрылi тут назiральную станцыю. Аднак на Зямлi яму ўсё ўяўлялася iнакшым. Экспедыцыя Тураўца, якая вярнулася з прасторы паўстагоддзя назад, заўважыла на гэтай планеце сiстэмы Лаланда нешта незвычайнае. Быццам, як толькi далёкi i яркi Лаланд хаваўся за небасхiлам i на небе блакiтным россыпам успыхвалi зоркi, у вузкiх цяснiнах, што былi паблiзу стаянкi зоркалёта Тураўца, узнiкалi таямнiчыя шорахi.

Отзывы

Шорахi чужой планеты (на белорусском языке)

Популярные книги