Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)

Шитик Владимир
  • 1

Аннотация

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк Пажаданне збылося, але... Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў. З таго моманту, як Раiса Фёдараўна ўвайшла ў клас, Слава адчуў трывогу. Настаўнiца не павiнна была выклiкаць яго, ён адказваў толькi надоечы. А ў грудзях усё роўна шчымела. Ад iх Раiсы Фёдараўны можна было чакаць усяго - i чаго хочаш, i чаго не хочаш. Слава не хацеў, каб яго сёння выклiкалi, не вывучыў урок. Ды хiба ў жыццi бывае так, як табе трэба? Вось i сядзi, дрыжы. I чаму гэта чалавек не ўмее адгадваць сваю будучыню? Ну хаця б трошачкi, на якую гадзiну або нават на палову гадзiны наперад... А настаўнiца не спяшалася. Яна ўважлiва, быццам ацэньваючы кожнага, правяла позiркам па партах i зноў схiлiлася над класным журналам. "Ну, што яна там корпаецца, - занепакоiўся Слава. - Кол дык кол. Абы хутчэ...

Отзывы

Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)

Популярные книги