Хрышчэнне (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 2

Аннотация

Гi дэ Мапасан Хрышчэнне Пераклад: Сяргей Мурашка - Трохi каньяку, доктар? - Ахвотна вып'ю. Стары марскi лекар падаў кiлiшак i сачыў, як той напаўняўся прыгожым, у залатых праменьчыках пiтвом. Пасля ён падняў яго да вачэй, нахiлiў да святла, панюхаў, узяў на язык некалькi кропель i доўга смакаваў iх у сасмаглым роце, а потым сказаў: - О! Чароўная атрута! Цi нават вабны забойца, хiтры i падступны душагуб! Вы ж не ведаеце, што гэта такое. Хоць i чыталi выдатную кнiгу "Пастка", але ў адрозненне ад мяне не бачылi, як спiрт знiшчыў цэлае племя дзiкуноў маленькае негрыцянскае каралеўства; яно загiнула праз спiрт, прывезены ў круглабокiх бочках, якiя рыжабародыя ангельскiя маракi кацiлi па сходах на бераг з нявiннымi лагоднымi ўсмешкамi. Пачакайце, я бачыў, на свае вочы бачыў, як спiрт стаў прычынай трагедыi, вельмi дзiўнай i дужа балючай, якая адбылася зусiм недалёка адсюль - у брэтонскай вёсачцы ў наваколлi Пон-ль'Абэ. Адзiн год я не працаваў i адпачываў у сялянскай хаце, якая засталася мне ад бацькi. Вы ведаеце гэты плоскi бераг, дзе ўдзень i ўночы ў калючых нiзкiх уцёснiках шалёна вые вецер, а вялiзныя камянi, колiшнiя багi, трывожна i насцярожана прылеглi-паснулi на зямлi. Мне ўвесь час здаецца, што вось-вось гэтыя гранiтныя волаты ажывуць i павольнай хадою рушаць па палях i лугах або распрастаюць свае шырокiя крылы i паляцяць у рай да святароў-друiдаў.

Отзывы

Хрышчэнне (на белорусском языке)

Популярные книги