Пасаг (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 0

Аннотация

Гi дэ Мапасан Пасаг Пераклад: Сяргей Мурашка Шлюб мэтра Сiмона Лебрумана i панны Жаны Кардзье нiкога не здзiвiў. Мэтр Лебруман нядаўна купiў натарыяльную кантору пана Папiёна, i, ведама, патрэбны былi грошы, каб заплацiць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў гатоўкаю - банкнотамi i чэкамi на просьбiта. Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У iм была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць, уласцiвая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохi правiнцыйная, але ўсё ж такi шыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буцiнi-лё-Рэбур. Панна Кардзье мела вабнасць i свежасць, вабнасць трохi сарамлiвую i свежасць трохi пабляклую, але, увогуле, яна была пяшчотная i прынадная прыгажуня. На вяселле збеглася паглядзець усё мястэчка. Усiм спадабалiся маладыя, якiя вярнулiся пасля царквы схаваць сваё шчасце пад шлюбны дах, вырашыўшы зрабiць кароценькую вандроўку ў Парыж пасля некалькiх дзён кахання. Днi гэтыя былi чароўныя, бо мэтр Лебруман змог адразу надзiва спрытна, далiкатна i ладна абыходзiцца з жонкай. Яго дэвiз стаў: Памаленьку - далей зойдзеш". Ён быў цярплiвы i дзейны адначасова. Жонка ўсёй душой i адразу пакахала яго.

Отзывы

Пасаг (на белорусском языке)

Популярные книги