Горны гатэль (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Горны гатэль Пераклад: Сяргей Шупа Падобны да ўсiх драўляных гатэльчыкаў, якiх шмат параскiдана ў Верхнiх Альпах, каля падножжа ледавiкоў, у скалiстых i голых калiдорах мiж белых горных вяршыняў, гатэль Шварэнбах дае прытулак вандроўнiкам, што перапраўляюцца цераз перавал Жэмi. Шэсць месяцаў ён застаецца адчынены, у iм жыве сям'я Жана Хаўзэра, а пасля, калi навальвае столькi снегу, што ён забiвае лагчыну i цалкам перакрывае спуск у Лёэш, Хаўзэры - жанчыны, бацька i тры сыны - адыходзяць, пакiнуўшы сцерагчы будынак старога праваднiка Гаспара Хары, маладога Ульрыха Кюнсi i Сэма, вялiзнага горнага сабаку. Два мужчыны i сабака застаюцца да вясны ў гэтай снежнай турме, маючы перад вачыма адно вялiзны белы схiл Бальмхорна. З усiх бакоў iх акаляюць бледныя зiхатлiвыя вяршынi, скаваныя, заваленыя, пахаваныя пад снегам, што грувасцiцца вакол iх, ахутвае, душыць, расцiскае маленькi дамок, навальваецца на дах, даходзiць аж да вокнаў i заносiць дзверы. Таго дня сям'я Хаўзэраў збiралася вярнуцца ў Лёэш, бо наблiжалася зiма i спуск рабiўся небяспечны.

Отзывы

Горны гатэль (на белорусском языке)

Популярные книги