Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Споведзь Тэадзюля Сабо Пераклад: Сяргей Мурашка Калi Сабо заходзiў у Мартэнвiльскую карчму, усе загадзя пачыналi смяяцца. Няўжо ж гэты памаўза Сабо быў такi блазан? Не, проста ён не любiў святароў! От не любiў дык не любiў! Цярпець iх не мог, весялун. Сабо (Тэадзюль), сталяр, прадстаўнiк у Мартэнвiлi перадавой партыi, быў высокi хударлявы чалавек з шэрымi ўсмешлiвымi вачыма, прылiзанымi скронямi i тонкiмi вуснамi. Калi ён казаў "Наш найсвяты айцец Попа" i рабiў адпаведны рух, усе падалi ад смеху. Па нядзелях падчас набажэнства ён браўся за работу. У панядзелак вербнага тыдня ён заўсёды калоў свiнню i еў крывянку да велiкоднай. А кожнага разу, як мiма яго ў карчме праходзiў плябан, ён жартам казаў: "Яшчэ адзiн глынуў свайго бога за стойкай". Мажны i высокi плябан баяўся Тэадзюлевых досцiпаў, бо яны надавалi таму папулярнасцi. Святар Марыцiм быў чалавек дабiтны i закiдваў свае сеткi. Дзесяць гадоў памiж iмi цягнулася патаемная, бязлiтасная i няспынная вайна. Сабо быў местачковы раднiк. Усе лiчылi, што ён стане мэрам, а гэта, напэўна, азначала канчатковы заняпад царквы.

Отзывы

Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)

Популярные книги