Аннотация

Андрэ Маруа Жыццё людзей урыўкi з Усеагульнай гiсторыi, выдадзенай у 1992 годзе ўнiверсiтэтам Тамбукту Пераклад: Л.Казыра РАЗДЗЕЛ CXVIII 1954 - надзвычайныя здарэннi на Зямлi. 1959 - выданне "Жыцця людзей" на Ўране. 1982 - першае выданне на Зямлi. Як толькi ў канцы 1970 года памiж Зямлёй i большасцю вялiкiх планет наладзiлiся дружалюбныя адносiны, зямным вучоным захацелася параўнаць свае гiпотэзы i дактрыны з навуковымi працамi iншапланетных калег. Рабiць гэтае параўнанне часта было даволi цяжка, бо, як вядома, найбольш слынныя фiзiкi Венеры, Юпiтэра i Марса не ўспрымаюць нi святла, нi гукаў i жывуць у свеце радыяцый, пра якiя мы дагэтуль нiчога не ведалi. Але сёння, у 1992 годзе, дзякуючы хуткаму развiццю тэорыi пачуццёвых эквiвалентаў, можна сказаць, што мы здольныя перакласцi на зямную мову ўсе мовы планет, акрамя Сатурна. Адным з самых цiкавых адкрыццяў нашай эпохi сталi працы, што напiсалi пра нас, жыхароў Зямлi, вучоныя iншых планет. Людзi i падумаць не маглi, што натуралiсты з Марса, Венеры i нават Урана мiльёны гадоў назiраюць за Зямлёй пры дапамозе куды больш дасканалых iнструментаў, чым нашы. ...

Отзывы

Жыццё людзей

Популярные книги