Аннотация

Андрэ Маруа КАТЭДРАЛЬНЫ САБОР У 18.. годзе нейкi студэнт спынiўся на вулiцы Сэнт-Анарэ перад вiтрынай гандляра карцiнамi. Там было выстаўлена палатно Эдуарда Манэ "Шартрскi катэдральны сабор". Манэ ў той час прызнавалi толькi некаторыя аматары. Але ў студэнта быў добры густ, i хараство гэтай карцiны яго глыбока ўразiла. Некалькi дзён ён хадзiў любавацца ёю. Нарэшце адважыўся ўвайсцi ў краму i запытаў цану. - Так i быць, - сказаў гандляр, - яна тут вiсiць даволi доўга. Уступлю яе вам за дзве тысячы франкаў. У студэнта не знайшлося такой сумы, але ён быў не з бедных. Яго сваякi ў правiнцыi мелi дастатак. Адпраўляючы хлопца ў Парыж, адзiн з яго дзядзькоў сказаў: "Маладому чалавеку хочацца пажыць. Калi будзе пiльная патрэба, пiшы". Ён папрасiў у гандляра тыдзень тэрмiну, каб выкупiць карцiну, i напiсаў свайму дзядзьку. У студэнта была каханка - асоба даволi вульгарная, недалёкага розуму, але вельмi прыгожая. Яна была замужам за чалавекам намнога старэйшым i нудзiлася без пэўных заняткаў. Вечарам таго ж дня, калi студэнт даведаўся пра цану "Сабора", жанчына гэтая сказала яму:

Отзывы

Катэдральны сабор

Популярные книги