Гатэль 'Танатос Палац'

Моруа Андре
  • 5

Аннотация

Андрэ Маруа Гатэль "Танатос* Палац" * Танатос - бог смерцi ў старажытных грэкаў. Пераклад: Юрка Гаўрук - Як акцыi "Стыл"? - запытаў Жан Манье. - Пяцьдзесят дзевяць з чвэрткай, - адказала адна з дваццацi машынiстак. У стракатаннi пiшучых машынак было нешта ад джазавага рытму. За акном вырысоўвалiся гiганцкiя будынкi Манхэтэна. Хрыпелi тэлефоны, i папяровыя стужкi, раскручваючыся з неймавернай хуткасцю, напаўнялi кантору злавесным дажджом серпантыну, спярэшчанага лiтарамi i лiчбамi. - Ну як "Стыл"? - iзноў запытаў Жан Манье. - Пяцьдзесят дзевяць, - адказала Гертруда Оўэн. На хвiлiну яна перастала друкаваць i глянула на маладога француза. Ён сядзеў нерухома ў крэсле, абхапiўшы галаву рукамi, сам не свой. "Яшчэ аднаму не пашанцавала, - падумала яна. - Тым горш для яго... I тым горш для Фанi..." Бо Жан Манье, прадстаўнiк ню-ёркскай канторы банка Хольмана, гады два назад ажанiўся са сваёй сакратаркай, амерыканкай.

Отзывы

Гатэль 'Танатос Палац'

Популярные книги